Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Май 2018

У першым беларуска-японскім эканамічным форуме прымуць удзел больш за 200 бізнесменаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе 9-11 мая ў гарадах Токіа і Осака, прымуць удзел больш за 200 бізнесменаў. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін.

"Чакаецца ўдзел больш як 200 бізнесменаў з дзвюх краін, у тым ліку з Беларусі амаль 30 чалавек", - паведаміў Руслан Есін.

Сярод беларускіх удзельнікаў форуму - прадстаўнікі прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, вытворцы фармацэўтычнай, мяса-малочнай і кандытарскай прадукцыі. Паводле слоў дыпламата, частка з іх паспяхова супрацоўнічае з японскімі партнёрамі.

"Асобныя прадпрыемствы робяць першыя захады ў Японіі, і яшчэ рана гаварыць аб заключэнні кантрактаў. Разам з тым нашы кампаніі разлічваюць на форуме знайсці новых партнёраў", - адзначыў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі