Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Sep 2017

У Канадзе прэзентаваны эканамічны патэнцыял Беларусі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Канадзе прэзентаваны эканамічны патэнцыял Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Прэзентацыя была праведзена ў час візіту 11-13 верасня ў Канаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі. Адбыліся яго сустрэчы з памочнікамі намесніка міністра замежных спраў Канады Стэфані Бек і Маркам Гваздзецкім. Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-канадскіх адносін, двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, сітуацыю ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, а таксама ініцыятыву кіраўніка беларускай дзяржавы па запуску новага Хельсінкскага працэсу.

На сустрэчы з памочнікам намесніка міністра абароны Канады Горданам Венерам разгледжаны пытанні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017".

На эканамічным семінары, арганізаваным у час штогадовага сходу савета дырэктараў Канадскай асацыяцыі дзелавых сувязей з Еўразіяй (CERBA) у Манрэалі, Алег Краўчанка выступіў з прэзентацыяй новых магчымасцей беларуска-канадскага эканамічнага супрацоўніцтва пасля зняцця Атавай санкцый з Беларусі. У рабоце семінара прынялі ўдзел кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў CERBA, прадстаўнікі МЗС Канады, канадскіх прадпрыемстваў і бізнес-аб'яднанняў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.

Пытанні беларуска-канадскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах былі абмеркаваны на сустрэчы Алега Краўчанкі са старшынёй Канадскай асацыяцыі дзелавых сувязей з Еўразіяй Жылем Брэтонам, кіраўніцтвам Канадскай камерцыйнай карпарацыі і вядучых канадскіх кампаній "Бамбардзье" і "Сэканд Кап".

З нагоды святкавання ў 2017 годзе 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Канадай і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Алег Краўчанка прыняў удзел у праведзенай у МЗС Канады прэзентацыі факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска карыны". У ходзе сустрэчы з галоўным бібліятэкарам і архівістам Канады бакі абмеркавалі магчымасці для супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Канады.

Акрамя таго, адбылася сустрэча Алега Краўчанкі з прадстаўнікамі Тайнага савета Каралевы для Канады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі