Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Стд 2016

У Дзяржаўную інвестыцыйную праграму Беларусі на 2016 год уключаны 99 аб'ектаў

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ўказам нумар 30 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2016 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На фінансаванне 99 аб'ектаў, уключаных у праграму, плануецца накіраваць Br4 трлн 584,1 млрд, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br1 трлн 156,1 млрд, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі - Br730 млрд, сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду - Br1 трлн 65,5 млрд, сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў (аб'екты меліярацыі) - Br517 млрд, сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця - Br1 трлн 115,4 млрд.

У 2016 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 19 новых аб'ектаў, у тым ліку 9 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзіцячага сада на 190 месц у мікрараёне нумар 2, водазабора нумар 2 і кацельні нумар 2 у Астраўцы, другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. З ліку пачынаемых будаўніцтвам аб'ектаў 11 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў гэтым годзе.

Усяго ў 2016 годзе ў адпаведнасці з праграмай прадугледжваецца ўвесці 36 аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі