Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2019

У БУТБ з'явіўся брокер у Бельгіі

У БУТБ з'явіўся брокер у Бельгіі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі De Backer Pallets прысвоены статус брокера ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ў Бельгіі, у выніку сетка брокераў - нерэзідэнтаў біржы пашырылася да дзевяці краін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Раней на БУТБ былі акрэдытаваны брокерскія арганізацыі з Германіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Турцыі і Узбекістана.

"De Backer Pallets мае значны вопыт удзелу ў біржавых таргах, у першую чаргу па секцыі лесапрадукцыі. Толькі за мінулы год сума біржавых здзелак, праведзеных кампаніяй на беларускім рынку, склала 2 млн еўра, - адзначыў Раман Яніў. - У якасці біржавога брокера De Backer Pallets плануе нарасціць аб'ём закупак піламатэрыялаў праз біржу, прыцягваючы на таргі спажыўцоў лесаматэрыялаў з краін Еўрапейскага саюза".

Прадстаўнікі бельгійскай кампаніі сцвярджаюць, што попыт на беларускую пілапрадукцыю стабільна высокі, таму з пошукам патэнцыяльных пакупнікоў складанасцей не чакаецца. У той жа час ёсць пытанні ўдзелу ў таргах, арганізацыі лагістыкі і кантролю якасці адгружаемых тавараў, якія і возьме на сябе бельгійскі брокер БУТБ.

Акрамя аказання брокерскіх паслуг De Backer Pallets прадоўжыць набываць на БУТБ палетную дошку для ўласных вытворчых патрэб. "Пасля аб'яднання ў 2014 годзе з Rodanar Pallets кампанія De Backer Pallets стала буйнейшым у Бельгіі пастаўшчыком палетных паддонаў з аб'ёмам вытворчасці звыш 10 млн адзінак у год. Далейшая стратэгія развіцця кампаніі прадугледжвае пашырэнне рынкаў збыту і павелічэнне выпуску прадукцыі, што стала адным з фактараў, якія падштурхнулі De Backer Pallets да рашэння аб вывадзе супрацоўніцтва з БУТБ на якасна новы ўзровень", - адзначыў Раман Яніў.

Цяпер на БУТБ акрэдытаваны дзевяць суб'ектаў гаспадарання з Бельгіі. Асноўны аб'ём праводзімых імі здзелак прыпадае на лесаматэрыялы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі