Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2013

У Беларусі вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2012 года"

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2012 года". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, указ нумар 549 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня.

Конкурс праводзіўся ў два этапы ў 16 намінацыях (на рэгіянальным, а потым на рэспубліканскім узроўнях).

Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання стала сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства "КАМАКА ПЛЮС" у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, у сферы вытворчасці прамысловых тавараў - таварыства з абмежаванай адказнасцю "М8 Сіці".

Лепшым прадпрымальнікам у сферы інфармацыйных тэхналогій прызнана сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гейм Стрым", у сферы будаўнічай дзейнасці - закрытае акцыянернае таварыства "Спецаргбуд", у сферы рознічнага гандлю - замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Арыфлэйм Касметыкс".

У намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання" перамагло гандлёва-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Пухавічыгандаль".

Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай i фармацэўтычнай дзейнасцi - закрытае акцыянернае таварыства "БелАсептыка", у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання - прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму".

Таварыства з дадатковай адказнасцю "МАНТРАНС" названа лепшым у сферы аказання транспартных паслуг, замежнае прыватнае гандлёва-сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства "Мультымотарс" - у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, сялянская (фермерская) гаспадарка "Цнянскія экапрадукты" прызнана лепшай сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

Лепшым суб'ектам інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва стала камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Гомельскі абласны інфармацыйна-метадычны цэнтр", лепшым прадпрымальнікам у сферы інавацыйнай дзейнасці - таварыства з абмежаванай адказнасцю "МЕМПЭКС".

Сярод арганізацый з замежнымі інвестыцыямі пераможцам вызначана сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Навукова-вытворчы комплекс "Эка-Лес-О", лепшым прадпрымальнікам-экспарцёрам - сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЛЛК-НАФТАН".

Лепшым прадпрымальнікам - арганізатарам новых рабочых месц стала замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "АЛКАПАК".

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ўзнагароджанне ад яго імя пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы будзе праводзіць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Як адзначылі ў прэс-службе, конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі прадпрымальніцтва, павышэння дзелавой актыўнасці і прафесіяналізму суб'ектаў прадпрымальніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі