Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

У Беларусі вызначаны населеныя пункты для рэалізацыі пілотных праектаў па стварэнні "вёскі будучага"

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны аграгарадкі і пасёлкі для рэалізацыі пілотных праектаў па стварэнні "вёскі будучага", паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтаваны тыпавыя праекты "вёскі будучага". У кожнай вобласці вызначаны аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацоўвацца пілотныя праекты. Думаю, што ў 2018 годзе юрыдычна гэта ўсё ўзаконім", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы ўдакладніў, што такія "вёскі будучага" будуць стварацца на базе аграгарадкоў. У якасці прыкладу, да чаго павінны імкнуцца такія вёскі, ён назваў аграгарадок Верцялішкі і вёску Копысь.

Віцэ-прэм'ер удакладніў, што Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва цяпер актыўна распрацоўвае канцэпцыю праекта. Ён звярнуў увагу, што жыхары сельскай мясцовасці павінны актыўней выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. "Мы з Белаграпрамбанкам цяпер прадумваем праграму па стварэнні цэнтраў, дзе людзі змогуць навучыцца, напрыклад, аплачваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт. Без ІТ-тэхналогій немагчыма", - падкрэсліў ён.

Гаворачы аб удасканаленні кадравай палітыкі і матывацыйных механізмаў у сельскай гаспадарцы, Міхаіл Русы закрануў і тэму заработнай платы. Ён расказаў, то за кошт рэалізуемых мерапрыемстваў па аптымізацыі колькасці работнікаў і забеспячэнні запланаванага ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці сярэднямесячная заработная плата ў снежні 2017 года чакаецца на ўзроўні Br700.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі