Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Feb 2015

У Беларусі стартуюць продажы аўтамабіляў Peugeot уласнай зборкі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартуюць продажы аўтамабіляў Peugeot уласнай зборкі. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА намеснік дырэктара УП "ПС Аўта Груп", якое з'яўляецца афіцыйным імпарцёрам аўтамабіляў Peugeot у Беларусі, Валянцін Трыгорлаў.

"Сёння стартуюць продажы аўтамабіляў Peugeot беларускай зборкі - седана сярэдняга класа Peugeot 301 і рэстайлінгавага красовера Peugeot 3008. У сакавіку плануецца пачатак продажаў Peugeot Partner і новага рэстайлінгавага бізнес-седана Peugeot 508, а таксама дзвюх мадэлей Citroёn - C-Elysee і Berlingo", - растлумачыў ён.

Зборка тэхнікі ажыццяўляецца на прамысловых магутнасцях завода "Юнісан", размешчанага ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Продажы аўтамабіляў праводзяцца праз дылерскія цэнтры Peugeot і Citroen у Беларусі.

Паводле слоў Валянціна Трыгорлава, адкрыццё зборачнай вытворчасці Peugeot і Citroёn на заводзе "Юнісан" - гэта ўнікальны праект, які з'явіўся ў выніку актыўнага развіцця франка-беларускіх адносін і стаў "пілотным" у ходзе супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. "На гэты момант аўтамабілі Peugeot 301 і 3008 ужо ёсць у дылерскім цэнтры ў Мінску. У першым квартале таксама плануецца пашырэнне геаграфіі продажаў: новыя дылерскія цэнтры адкрыюцца ў Гомелі і Віцебску", - падкрэсліў ён.

У Парыжы 6 кастрычніка 2014 года прадстаўнікі групы PSA Peugeot Citroen, вытворчага прадпрыемства "Юнісан" і кампаніі "ПС Аўта Груп" падпісалі ліцэнзійнае пагадненне аб выпуску аўтамабіляў Peugeot і Citroen у Беларусі.

PSA Peugeot Citroen займае ўпэўненыя пазіцыі на беларускім рынку, прапануючы пасажырскія і лёгкія камерцыйныя аўтамабілі пад брэндамі Peugeot, Citroen і DS. Па выніках шасці месяцаў мінулага года сукупная доля групы ў Беларусі перавысіла 5 працэнтаў. У 2013 годзе група PSA Peugeot Citroen, якая вядзе камерцыйную дзейнасць у 160 краінах, прадала ў свеце 2,8 млн аўтамабіляў, з іх 42 працэнты за межамі Еўропы.

СП ЗАТ "Юнісан" размешчана ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Прадпрыемства заснавана ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ "Юнісан". На працягу больш як 15 гадоў прадпрыемства ажыццяўляла зборку шэрага аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі