Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2025

У Беларусі ўстаноўлены памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці

У Беларусі ўстаноўлены памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці
Фота з архiва

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ нумар 439 "Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устаноўлены памер такой платы - роўны памеру зямельнага падатку, які вылічваецца ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. Пры гэтым на плацельшчыкаў арэнднай платы будуць распаўсюджвацца прадугледжаныя Падатковым кодэксам ільготы па зямельным падатку.

Захоўваюцца дзеючыя цяпер тэрміны выплаты арэнднай платы, а таксама тэрміны прадастаўлення юрыдычнымі асобамі сум арэнднай платы ў падатковыя органы.

Дагаворы арэнды будуць прыводзіцца ў адпаведнасць з указам паступова - пры паступленні заяў ад арандатараў, у выпадку прадаўжэння тэрмінаў арэнды зямельных участкаў і пры прыняцці мясцовымі органамі ўлады, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон (СЭЗ) рашэнняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі змянення прадастаўленых у арэнду зямельных участкаў.

З 1 студзеня 2026 года палажэнні ўказа будуць прымяняцца да ўсіх зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і прадастаўлены ў арэнду мясцовымі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі СЭЗ.

Меры, прадугледжаныя ўказам, накіраваны на ўдасканаленне сістэмы спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі і стварэнне роўных умоў для ўсіх землекарыстальнікаў незалежна ад віду правоў на зямельныя ўчасткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі