Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2010

У Беларусі пашырана нарматыўная база па развіццю лізінгу

16 чэрвеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. У Беларусі пашырана нарматыўная база па развіццю лізінгу. На гэта накіравана пастанова Савета Міністраў нумар 865, якой зацверджана палажэнне аб лізінгу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускага саюза лізінгадаўцаў Аляксандр Цыбулька, каменціруючы дакумент.

Палажэннем рэгулююцца агульныя эканамічныя і прававыя ўмовы і парадак ажыццяўлення дзейнасці па заключэнню, выкананню, спыненню дзеяння дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу), у тым ліку гаспадарчых аперацый у сувязі з выкананнем гэтых дагавораў. Цяпер адносіны па перадачы маёмасці па дагавору лізінгу рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, гэтым палажэннем, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам, іншым заканадаўствам, прынятым у адпаведнасці з імі. Дакументы, якія дзейнічалі раней адносна лізінгу, страцілі сілу.

У палажэнні выкладзены тэрміны і азначэнні лізінгу. Так, кантрактны кошт прадмета дагавора лізінгу - кошт перадаваемага ў лізінг прадмета, што вызначаецца па ўзгадненню паміж лізінгадаўцам і лізінгаатрымальнікам у мэтах разліку лізінгавых плацяжоў, ажыццяўлення і адлюстравання гаспадарчых аперацый пры выкананні дагавора лізінгу. Ён (кантрактны кошт) адлюстроўваецца ў першасных уліковых дакументах і ўключае, у тым ліку, расходы лізінгадаўца, звязаныя з набыццём тавару, які з'яўляецца прадметам лізінгу, уключаючы дастаўку, устаноўку, мантаж. Таксама гэты тавар павінен быць даведзены да стану, у якім ён прыдатны да выкарыстання лізінгаатрымальнікам.

Дадзены азначэнні фінансавага і аператыўнага лізінгу. Для ўстанаўлення асаблівасцей ажыццяўлення гаспадарчых аперацый лізінг, пры якім плацяжы на працягу тэрміну лізінгу (не менш як 1 год) забяспечваюць кампенсацыю лізінгадаўцу не менш як 75 працэнтаў кантрактнага кошту прадмета лізінгу, вызначаецца як фінансавы. Лізінг, пры якім лізінгадаўцу кампенсуецца менш як 75 працэнтаў кантрактнага кошту прадмета лізінгу, вызначаецца як аператыўны.

Пастановай урада таксама ўводзяцца новыя паняцці: зваротны лізінг і сублізінг. Лізінгаатрымальнік можа выступіць адначасова ў межах аднаго дагавора ў якасці прадаўца маёмасці, што перадаецца ў лізінг (зваротны лізінг). Са згоды лізінгадаўца лізінгаатрымальнік можа перадаць трэцяй асобе ў валоданне і карыстанне на пэўны тэрмін за плату маёмасць, якая атрымана ад лізінгадаўца па дагавору лізінгу і складае прадмет лізінгу, заключыўшы з трэцяй асобай (сублізінгаатрымальнікам) дагавор сублізінгу.

Прадмет лізінгу, правы на яго і (або) дагавор лізінгу, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, рэгіструюцца ўпаўнаважанай дзяржаарганізацыяй па заяве лізінгаатрымальніка.

Лізінгадавец мае права кантраляваць выкананне лізінгаатрымальнікам умоў дагавора лізінгу ў частцы захаванасці прадмета лізінгу і падтрымання яго ў рабочым стане. Таксама ён мае права датэрміновага скасавання дагавора лізінгу і вяртання прадмета лізінгу. Калі іншае не ўстаноўлена дагаворам, лізінгаатрымальнік кампенсуе ўсе расходы, звязаныя з вяртаннем прадмета лізінгу лізінгадаўцу, у тым ліку расходы на яго дэмантаж, транспарціроўку, а таксама пакрывае іншыя страты лізінгадаўца, звязаныя са скасаваннем дагавора.

Тэрмін, на які прадастаўляецца прадмет лізінгу ў валоданне і карыстанне па дагавору сублізінгу, не можа перавышаць тэрмін лізінгу па дагавору лізінгу. Спыненне дагавора лізінгу прыводзіць да адначасовага спынення дагавора сублізінгу.

Лізінгадавец мае права выкарыстоўваць прадмет лізінгу ў якасці залогу для забеспячэння выканання абавязацельстваў толькі па крэдытнаму дагавору (дагавору пазыкі), заключанаму для аплаты прадмета лізінгу, калі іншае не прадугледжана дагаворам лізінгу. Рызыкі і выгады, звязаныя з перадачай і валоданнем прадмета лізінгу, пераходзяць да лізінгаатрымальніка.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2010 года. Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на дагаворы лізінгу, заключаныя да ўступлення яго ў сілу. Гэтыя дагаворы дзейнічаюць на працягу вызначанага ў іх тэрміну і не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы нумар 865. Аднак па пагадненню бакоў дагавора лізінгу, заключанага да ўступлення ў сілу пастановы, да такога дагавору могуць прымяняцца палажэнні і гэтага дакумента.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі