3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных, на 3 жніўня намалочана збожжавых з улікам рапсу 4 млн 654 тыс. т, што амаль на 2 млн т больш, чым на гэту ж дату мінулага года.
У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая - 1 млн 252 тыс. т, Мінская - 1 млн 51 тыс. т, Гродзенская - 882 тыс. т, Гомельская - 680 тыс. т, Магілёўская - 474 тыс. т, Віцебская - 315 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1 млн 289 тыс. га, што складае 53% ад агульнай плошчы 2 млн 432 тыс. га.
Выцераблена лёну на 34 тыс. га, што складае 79% запланаваных плошчаў. "Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія ў два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі", - дадалі ў прэс-службе міністэрства.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа -104 тыс. т (16% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 70 тыс. т (70% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 27 тыс. т (32% ад плана 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на плошчы 735 тыс. га, што складае 73% ад плана 1 млн 10 тыс. га.
Нарыхтавана сена 455 тыс. т - 64% ад плана, сіласу - 359 тыс. т (2% ад плана 20 млн 519 тыс. т). Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 461 тыс. т кармавых адзінак, што складае 34% ад плана 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 173 тыс. т, што складае 78% ад плана 14 млн 309 тыс. т.
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 191 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 111% да плана.