Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2015

У Беларусі да канца года будуць прыняты важныя рашэнні ў эканоміцы для новых фактараў росту

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца года будуць прыняты важныя рашэнні ў эканамічнай палітыцы, якія дадуць магчымасць забяспечыць новыя фактары росту. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прычыны ўзнікшай складанай сітуацыі ў эканоміцы відавочныя - гэта санкцыі супраць галоўнага партнёра Беларусі, спад цэн на нафту, дэвальвацыя расійскага рубля, звужэнне расійскага рынку. Усё гэта прывяло да натуральнага і рэзкага зніжэння збыту прадукцыі на рынках ключавых партнёраў Беларусі - Расіі, Украіны і Казахстана, усёй постсавецкай прасторы.

"Няма продажаў - няма выручкі ў прадпрыемстваў. У выніку менш валюты, падаткаў, грошай у бюджэце. Адсюль немагчымасць павышаць зарплату, скарачаецца занятасць людзей. Гэтыя знешнія фактары нам непадуладныя. Мы жывём у глабальным свеце, і ў нас адкрытая эканоміка, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Праблемы суседзяў неадкладна становяцца нашымі ўласнымі. І гэта аб'ектыўны бок крызісных з'яў".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за апошнія дваццаць гадоў сусветная эканоміка радыкальна змянілася і на змену індустрыяльнай эканоміцы ідзе эканоміка ведаў і паслуг. Ён нагадаў, што яна ўжо стала асновай у найбольш развітых дзяржавах свету, такіх як ЗША, краіны Еўрасаюза, Японія, Ізраіль, "азіяцкія тыгры", курс на яе будаўніцтва ўзяў і Кітай, які па праву мае статус "фабрыкі свету". "Перад намі стаіць такая ж задача. І, відаць, трэба прызнаць, што мы спазняемся з яе вырашэннем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што ёсць і яшчэ адна прычына праблем: якасць і прадукцыйнасць працы, якія не заўсёды канкурэнтныя.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што гэта толькі схематычнае абазначэнне прычын цяперашняй сітуацыі, аднак, на яго думку, яно вельмі неабходна, таму што яснае разуменне вытокаў праблем дае магчымасць хутчэй знайсці шляхі іх вырашэння.

"Даючы дакладныя адказы на самыя вострыя пытанні людзей, сёння мала сказаць: мы ўтрымаем курс, стрымаем цэны і захаваем рабочыя месцы. Значна важней паказаць, як мы гэта зробім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі