Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Стд 2019

У Беларусі ў 2018 годзе здабылі найбольшы за апошнія сем гадоў аб'ём нафты

У Беларусі ў 2018 годзе здабылі найбольшы за апошнія сем гадоў аб'ём нафты
Фота з архіва

4 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. За 2018 год у Беларусі здабылі 1 млн 670 тыс. т нафты. Гэта самы высокі паказчык за апошіня сем гадоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВА "Беларуснафта".
 
З новых свідравін здабылі 94,4 тыс. т - гэта лепшы рэзультат за апошнія 23 гады. "У мінулым годзе выканана самая маштабная праграма па свідраванні, праведзена самая вялікая колькасць аперацый па гідраразрыве пласта. І спіс гэты можна прадаўжаць", - адзначылі ў прэс-службе.
 
Так, уведзена ў здабычу 40 новых свідравін - максімум апошніх 30 гадоў. Нафты павышанай якасці (лёгкай нафты) здадзена 311 тыс. т - лепшы вынік з 2008-га.

Што датычыцца геолагаразведкі, то аб'ём палявых сейсмаразведачных работ па методыцы 3D склаў 328 кв. км - рэкордны паказчык з 1996 года, калі пачалі прымяняць  плошчавую сейсмаразведку ў Беларусі.

Пошукава-разведачным свідраваннем пройдзе 26,2 тыс. м горных парод. Акрамя таго, упершыню за два мінулыя дзесяцігоддзі гадавы аб'ём здабычы нафты роўны прыросту яе запасаў.

Светлагорскім упраўленнем свідравальных работ за год пройдзена 137,4 тыс. м горных парод. "У выніку прабураны 49 свідравін, што дало магчымасць абнавіць гістарычны максімум 1975 года. Тады спецыялісты прайшлі 135,7 тыс. м", - расказалі ў прэс-службе.

Самы высокі рэзультат за апошнія 10 гадоў прадпрыемствам дасягнуты і па гідраразрыве пласта. У 2018 годзе ў Беларусі праведзена 57 такіх аперацый. Рэкордная колькасць ГРП ажыццёўлена ў замежных праектах кампаніі - 156 (у Расіі - 85, Украіне - 71).

Акрамя таго, у мінулым годзе ў "Беларуснафце" выпрацавана 418 млн кВт.гадз электраэнергіі. Гэта на 5 працэнтаў больш за гадавы аб'ём спажывання арганізацыямі кампаніі. З іх 66,6 млн - з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі. "Гэта лепшыя паказчыкі з 2006-га - года пачатку развіцця ўласнай энергетыкі", - растлумачылі на прадпрыемстве. Пры гэтым да канца жніўня мінулага года фотаэлектрычнымі станцыямі (ФЭС) выраблены першыя 100 млн кВт.гадз электраэнергіі. Усяго за пяць гадоў функцыянавання ФЭС выпрацавана 118 млн кВт.гадз з выкарыстаннем энергіі сонца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі