16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі прагназуе паступленне ў 2018 годзе ў Беларусь $1,45 млрд прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў, прадстаўляючы на пасяджэнні Савета Міністраў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Гаворачы аб інвестыцыях, міністр спрагназаваў паступленне ў Беларусь прамых замежных інвестыцый у памеры $1,45 млрд, якія ў першую чаргу патрэбны для тэхналагічнага абнаўлення і трансферу сучасных тэхналогій у краіну. Пры гэтым ён нагадаў аб неабходнасці работы па прыцягненні кожным рэгіёнам $100 млн прамых кітайскіх інвестыцый.
Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што больш за дзве трэці ад агульнага аб'ёму інвестыцый па краіне будзе накіравана на рэалізацыю інвестпраектаў у рэальным сектары эканомікі. У якасці іншых напрамкаў выкарыстання інвестрэсурсаў міністр назваў будаўніцтва жылля, а таксама стварэнне сацыяльных і інфраструктурных праектаў, уключаючы рэалізацыю дзяржпраграм.