Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Sep 2017

У Беларусі ў 2017 годзе плануюць здабыць максімальны за 20 гадоў аб'ём нафты з новых свідравін

11 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" ў бягучым годзе здабудзе з новых свідравін на тэрыторыі рэспублікі 91 тыс. т нафты. Гэта на 3 тыс. т больш, чым у мінулым годзе, і самы высокі паказчык у апошнія 20 гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры прадпрыемства.

У дасягненні такога выніку ёсць некалькі складнікаў. Напрыклад, праходка Светлагорскага ўпраўлення буравых работ складзе 122 тыс. м, што дасць магчымасць здаць заказчыку 41 свідравіну. Акрамя таго, палепшыўся якасны выбар аб'ектаў для бурэння. Велічыня сярэднясутачнага дэбіту нафты з новай свідравіны вырасла з 8,8 т у 2012 годзе да 14,8 т у 2017 годзе - гэта больш як на 65 працэнтаў.

У аб'яднанні праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, які дае магчымасць скарачаць адставанне ў папаўненні мінеральна-сыравіннай базы. У першую чаргу за кошт нарошчвання аб'ёмаў сейсмаразведачных работ і пошукава-разведвальнага бурэння, даразведкі дзеючых радовішчаў, павелічэння атрымання нафты з геалагічных запасаў, што знаходзяцца на балансе. За 10 гадоў (2007-2016 гады) штогадовы прырост запасаў складаў ад 560 тыс. т да 1,36 млн т, кампенсуючы ўзроўні здабычы ад 33 працэнтаў да 77 працэнтаў (у сярэднім 58 працэнтаў у год). У 2017 годзе плануецца забяспечыць прырост запасаў у аб'ёме 1,4 млн т (85 працэнтаў ад аб'ёму гадавой здабычы).

Канчатковым вынікам гэтай работы стане запланаванае на 2017 год павелічэнне здабычы нафты да 1,65 млн т. Гэты факт з'яўляецца значным, паколькі большасць радовішчаў у Беларусі знаходзяцца на завяршальных стадыях распрацоўкі. Да таго ж 10 гадоў таму прагнозы па здабычы нафты ў рэспубліцы зводзіліся да таго, што яна будзе штогод зніжацца.

Максімальны ўзровень здабычы нафты "Беларуснафтай" дасягнуты ў 1975 годзе - амаль 8 млн т. За кошт вялікіх тэмпаў адбору, пагаршэння структуры запасаў (асноўныя радовішчы ўступілі ў заключную стадыю распрацоўкі) з 1976 года здабыча нафты ў рэспубліцы рэзка зніжаецца і ў 1997 годзе дасягае ўзроўню 1,82 млн т.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі