Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Dec 2015

У Бангладэш плануецца стварыць сетку сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні тэхнікі "Амкадор"

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бангладэш плануецца стварыць сетку сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні тэхнікі ААТ "Амкадор". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках перагавораў з міністрам мясцовага самакіравання, развіцця сельскай мясцовасці і кааператываў Бангладэш Кхандкерам Машарафам Хасэйнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі Беларусі і Бангладэш устойліва развіваюцца. Так, цяпер падпісваецца дагавор на пастаўку амаль 700 адзінак тэхнікі "Амкадор" на агульную суму прыкладна $50 млн. "Мы прапанавалі даволі выгадную для бангладэшскага боку і, у прынцыпе, не стратную для беларускага боку фінансавую схему па ажыццяўленні гэтых закупак", - сказаў ён. "Безумоўна, такая колькасць тэхнікі патрабуе адпаведнага сэрвісу. Ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам "Амкадора", і гэта падтрымліваецца бангладэшскім бокам, аб стварэнні сеткі сэрвісных цэнтраў у Бангладэш", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

"Што датычыцца закупкі беларускіх МАЗаў, мы спецыяльна распрацавалі дакументацыю на праваразмешчанае рулявое кіраванне. Гэта, у асноўным, будзе тэхніка для камунальнай гаспадаркі сталіцы Бангладэш - горада Дака", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі, на першым этапе разглядаецца пытанне аб пастаўцы каля 500 адзінак такой тэхнікі. Таксама, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, абмяркоўваліся пытанні па трактарах невялікай магутнасці, каля 9-12 конскіх сіл, для фермерскіх гаспадарак. Калі гэта тэхніка будзе запатрабавана ў Бангладэш, ёсць дамоўленасць аб стварэнні сумеснай зборачнай вытворчасці.

У сваю чаргу Кхандкер Машараф Хасэйн выказаў меркаванне, што беларуска-бангладэшскае супрацоўніцтва пакуль знаходзіцца на пачатковым этапе і будзе больш актыўна развівацца ў далейшым. Міністр выказаў задаволенасць дамоўленасцю па стварэнні сеткі сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні тэхнікі холдынга "Амкадор".

Аб'ём беларуска-бангладэшскага гандлю ў студзені-кастрычніку 2015 года склаў $132,6 млн, уключаючы беларускі экспарт $114,6 млн.

У Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Бангладэш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі