17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў 16 студзеня сустрэўся з кіраўнікамі аб'ектаў тавараправоднай сеткі шэрага беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Астане.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі такіх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, як "Машынабудаўнічы завод МТЗ-Казахстан", "Гандлёвы дом Беларускі трактар", "Гандлёвы дом Мінскі маторны завод", "АМКАДОР-Астана" і "Беларуская шына".
Бакі абмеркавалі вынікі работы прадпрыемстваў у 2025 годзе, рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве восенню 2025 года, а таксама візіту прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў лістападзе ў Казахстан і праведзеных першага Беларуска-казастанскага аграрнага форуму і Казахстанска-беларускага дзелавога савета.
Асобная ўвага была ўдзелена планам работы на 2026 год. Размова ішла аб удасканаленні форм і метадаў работы, а таксама ўдзеле ў спецыялізаваных выставачных мерапрыемствах у Казахстане.