Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2017

Турчын: Савет па развіцці прадпрымальніцтва нацэлены на вырашэнне сістэмных праблем

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва нацэлены на вырашэнне сістэмных праблем. Аб гэтым заявіў старшыня савета, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

У Савеце па развіцці прадпрымальніцтва будуць створаны групы па напрамках дзейнасці. "Мы хацелі б разглядаць праблемы, якія датычацца ўсіх рэгіёнаў, суб'ектаў гаспадарання і якія маюць сістэмны характар", - адзначыў Аляксандр Турчын. Ён выказаў упэўненасць, што з урадам будзе наладжана канструктыўная работа, а пытанні, якія хвалююць прадпрымальнікаў, будуць вырашацца ў сціслыя тэрміны.

Першае пасяджэнне прайшло 24 кастрычніка ў Мінску, адбыўся зацікаўлены дыялог, сфарміраваны парадак дня на бліжэйшы час. Аляксандр Турчын назваў актуальныя пытанні, якія хвалююць бізнес-супольнасць, - указ нумар 488 (выклікае пытанні правапрымяняльная практыка гэтага нарматыўнага прававога дакумента), збор статыстычных даных і інш. Таксама сярод задач - удасканаленне заканадаўства, дадаў ён.

Абноўлены Савет па развіцці прадпрымальніцтва будзе больш цесна працаваць з рэгіёнамі - пасяджэнні пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі. Наступнае пасяджэнне можа адбыцца ў Гродзенскай вобласці праз 1-1,5 месяца, праінфармаваў Аляксандр Турчын.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка ўказ нумар 370 "Аб Савеце па развіцці прадпрымальніцтва". Дакумент прадугледжвае павышэнне ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва за кошт надзялення яго шэрагам дадатковых паўнамоцтваў. Да кампетэнцыі савета цяпер будзе адносіцца разгляд і ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, што аказваюць уплыў на парадак і ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Больш таго, савет зможа ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства непасрэдна ў Міністэрства эканомікі і ўрад. Гэтыя прапановы будуць з'яўляцца абавязковымі для разгляду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі