Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Стд 2026

Ці будзе ў Беларусі, як у Эміратах? Лукашэнка расказаў, чаму турызм - гэта выдатна

Ці будзе ў Беларусі, як у Эміратах? Лукашэнка расказаў, чаму турызм - гэта выдатна
Фота з архiва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць значны патэнцыял у развіцці турыстычнай сферы ў краіне. Аб гэтым ён заявіў пры ўзгадненні назначэння Кірыла Машарскага дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па турызме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікая справа - калі да цябе прыязджаюць турысты. Я часта гавару: не трэба вазіць, прадукцыю прадаваць нейкую. Яны з задавальненнем купляюць нашы прадукты харчавання, адзенне, абутак, касметыку. Усё купляюць. Чаму купляюць? Таму што прымальнай якасці яна і цана больш-менш нармальная, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Едуць людзі багатыя, якія маюць грошы, якія могуць гэтыя грошы патраціць. Ну і добра, няхай трацяць, купляюць прадукцыю і самі вывозяць. Нам менш цэнтралізавана будзе работы, таму турызм - гэта выдатна".

"Я быў у Амане нядаўна, мы размаўлялі з адказнымі людзьмі, - яны вельмі моцна развіваюць цяпер турызм. У Эміратах гэта наогул першы артыкул даходаў. Не нафта, не газ (у Эміратах гэтага дабра хапае), а турызм ужо на першым месцы. А на другім ужо там нафта і гэтак далей. Людзі прыязджаюць, трацяць велізарныя грошы. Я не хачу сказаць, што ў нас будзе, як у Эміратах. Ды і не трэба адразу так. Грошы няма куды будзе дзяваць. Але паціху трэба ў гэтым напрамку рухацца. У нас ёсць што паказаць і прапанаваць людзям", - заявіў Прэзідэнт.

"Еўропу загадзілі даўно, як бы яны там ні фанабэрыліся, ні гаварылі. Засталіся Беларусь і Расія, куды можна прыйсці, падыхаць свежым паветрам. А ў нас яшчэ і абзавесціся добрымі таварамі. Таму турызм трэба развіваць. І вось гэта навастворанае агенцтва (я лічу, не перападпарадкаванае, а зноў фактычна ствараемае ўжо на самым версе - ва ўрадзе) павінна даць пэўны вынік. Я вам жадаю ўсялякіх поспехаў", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ўклад ад сферы турызму ў ВУП за пяцігодку плануецца павялічыць больш як у два разы - да 4,5 працэнта. І ключавая роля ў гэтым Нацыянальнага агенцтва па турызме. "Калі б у нас было больш магутнасцей па турызме цяпер, мы ўжо добрыя грошы зараблялі б. І гэтыя 4-5 працэнтаў ВУП дакладна давалі б. Але ў нас гэтых магутнасцей не хапае. Трэба існуючую базу прыводзіць у парадак і нарошчваць яе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі