Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2018

Таварныя біржы Беларусі і Узбекістана плануюць супрацоўнічаць у сферы ІКТ і кібербяспекі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Узбекская рэспубліканская таварна-сыравінная біржа плануюць супрацоўнічаць у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і кібербяспекі. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках візіту ў цэнтральны офіс БУТБ дэлегацыі УзРТСБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

На думку начальніка аддзела інфармацыйнай бяспекі УзРТСБ Хажыякбара Ірназарава, электронная форма правядзення біржавых таргоў прад'яўляе сур'ёзныя патрабаванні да тэхнічных і тэхналагічных магчымасцей біржы. Не меншае значэнне мае і абарона персанальных даных.

"Для адначасовай апрацоўкі вялікай колькасці заявак на куплю і продаж гандлёвая сістэма павінна мець значную прапускную здольнасць, а праграмнае забеспячэнне быць максімальна аптымізаваным. Як мы паспелі пераканацца, распрацаваныя БУТБ праграмныя комплексы паспяхова спраўляюцца са сваімі задачамі, забяспечваючы неабходны ўзровень надзейнасці, празрыстасці і бяспекі. На УзРТСБ гэтым пытанням таксама ўдзяляецца пільная ўвага, таму мы зацікаўлены ў абмене вопытам і тэхналогіямі з БУТБ. Такое ўзаемадзеянне, безумоўна, станоўча паўплывае на эфектыўнасць работы электронных гандлёвых пляцовак абедзвюх біржаў", - лічыць Хажыякбар Ірназараў.

У час наведвання БУТБ прадстаўнікі УзРТСБ дэталёва вывучылі асноўныя напрамкі дзейнасці беларускай біржы, парадак допуску да ўдзелу ў біржавых таргах, механізм разлікаў і кантролю выканання абавязацельстваў па біржавых здзелках. Акрамя таго, узбекістанскія эксперты азнаёміліся з работай арбітражнай камісіі БУТБ, схемай удзелу ў таргах праз біржавых брокераў і прымяняемымі на біржы мерамі па прадухіленні неабгрунтаванага маніпуліравання цэнамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі