Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2018

Тавараабарот рынку цэменту Расіі і Беларусі за чатыры года склаў $400 млн

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот рынку цэменту Расіі і Беларусі за чатыры гады склаў $400 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Сёння ў Мінбудархітэктуры адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі міжнароднага холдынга "Еўрацэмент груп". На сустрэчы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны і прэзідэнт "Еўрацэмент груп" Міхаіл Скараход абмеркавалі вынікі сумеснай работы ў першым паўгоддзі 2018 года і задачы на далейшы перыяд.

Узаемадзеянне цэментнікаў дзвюх краін атрымала імпульс пасля падпісання двухбаковага дакумента ў 2014 годзе, які прадугледжвае пастаўкі беларускага цэменту ў Расію праз холдынг "Еўрацэмент груп". Гэта мера дала магчымасць цалкам задаволіць попыт на беларускі цэмент на расійскім рынку. Тавараабарот з 2014 па 2018 год склаў $400 млн.

"За мінулыя чатыры гады зроблена вельмі шмат для стварэння і развіцця стратэгічных партнёрскіх узаемаадносін паміж цэментнікамі Расіі і Беларусі, - адзначыў Міхаіл Скараход. - Створаны рабочыя групы для аператыўнага вырашэння бягучых пытанняў, звязаных з пастаўкамі цэменту, вырашана задача стабілізацыі якасці прадукцыі, праведзены аўдыт цэментных прадпрыемстваў. Дзякуючы падтрымцы Саюза вытворцаў цэменту "Саюзцэмент", куды ўваходзяць як расійскія, так і беларускія заводы, паспяхова вырашаюцца пытанні тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза".

"Мы рады прадоўжыць самае цеснае супрацоўніцтва: як у частцы паставак цэменту, так і ў частцы абмену вопытам, гэта значыць падыходзіць комплексна да нашага ўзаемадзеяння. Расійскі рынак, у прыватнасці "Еўрацэмент груп", быў і застаецца нашым стратэгічным партнёрам", - падкрэсліў Анатоль Чорны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі