Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2017

Тавараабарот БУТБ у студзені-верасні вырас амаль на чвэрць

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-верасні ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) заключана каля 234 тыс. здзелак на суму звыш Br2,2 млрд, што на 24 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Больш за трэць продажаў прыпала на секцыю металапрадукцыі. Найбольшым попытам на ўнутраным рынку карысталіся чорныя металы і вырабы з іх. З пачатку года на біржавых таргах рэалізавана 281 тыс. т гэтай прадукцыі на суму Br624 млн. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў таргах айчынных вытворцаў цэменту на другім месцы ў вартасным выражэнні замацаваўся вугаль, сума здзелак з якім склала Br66 млн, або ў 5 разоў больш за паказчык 2016 года. Трэцяе месца заняла электратэхнічная прадукцыя з абаротам Br50 млн, што на 21 працэнт больш, чым у студзені-верасні мінулага года. "Па-ранейшаму львіная доля закупак забяспечана кабельна-правадніковай прадукцыяй, якая выкарыстоўваецца пры будаўніцтве Беларускай АЭС", - растлумачыў Раман Яніў.

Паводле яго слоў, рост паказчыкаў адзначаўся і ў секцыі лесапрадукцыі: плюс 32 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года. Традыцыйна найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме продажаў па секцыі забяспечылі круглыя лесаматэрыялы. З пачатку года на ўнутраны рынак адгружана звыш 6 млн куб.м гэтай сыравіны на суму Br318 млн. Такім чынам, у параўнанні з 2016 годам продажы кругляка выраслі на 28 працэнтаў у натуральным выражэнні і на 43 працэнты ў вартасным.

Узыходзячы трэнд быў таксама характэрны для секцыі сельгаспрадукцыі. У студзені-верасні праз біржу рэалізавана больш за 427 тыс. т тавараў гэтай групы на суму Br426 млн, што на 25 працэнтаў больш у вартасным выражэнні, чым на год раней. Дадатная дынаміка зафіксавана па большасці ключавых таварных пазіцый.

Абарот па секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў у студзені-верасні бягучага года вырас на 49 працэнтаў, дасягнуўшы Br189 млн. У структуры продажаў пераважалі будаўнічыя матэрыялы, абсталяванне і механізмы, нафтахімічная прадукцыя.

Па стане на 1 лістапада на БУТБ акрэдытавана 18 тыс. 187 кампаній, уключаючы 3 тыс. 769 нерэзідэнтаў з 59 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі