2 жніўня, Кіеў /Людміла Сцяпнова - БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай у студзені-чэрвені 2012 года ўзрос у 1,4 раза (141,6 да аналагічнага перыяду 2011-га) і склаў $3,63 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гандлёва-эканамічнай групе пасольства Беларусі ва Украіне.
У тым ліку экспарт беларускай прадукцыі ва Украіну за шэсць месяцаў бягучага года павялічыўся ў 1,65 раза да $2,652 млрд., імпарт склаў $977,3 млн., або 102,3 працэнта да папярэдняга перыяду.
Пры гэтым прадаўжаецца нарошчванне дадатнага для Беларусі гандлёвага сальда, памер якога ў студзені-чэрвені склаў $1,675 млрд.
Украіна з'яўляецца адным з асноўных стратэгічных гандлёвых партнёраў Беларусі. У 2011 годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў рэкордных паказчыкаў і перавысіў $6 млрд. пры дадатным гандлёвым сальда $2,122 млрд. Раней найвышэйшы (пяцімільярдны) аб'ём беларуска-ўкраінскага тавараабароту і дадатнае сальда ў памеры $663 млн. былі дасягнуты ў дакрызісным 2008 годзе.
Асноўнымі таварнымі групамі па экспарту ва Украіну апошнія гады традыцыйна з'яўляюцца беларуская сельскагаспадарчая тэхніка, аўтамабілі грузавыя, нафтапрадукты, шыны, халадзільнікі, аўтобусы і інш. Украіна пастаўляе ў Беларусь у асноўным металапрадукцыю, вырабы з чорных металаў, электраэнергію, макуху, алей, кукурузу, вагоны і інш.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|