Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2017

Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску АЭС знізяцца

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску атамнай электрастанцыі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"З уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зніжэнне", - сказаў Сяргей Грэбень.

Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб'ёмах. "Гэта, вядома, не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы праекта закона "Аб электраэнергетыцы", Сяргей Грэбень расказаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг, якія паступілі. "Канчатковага варыянта пакуль няма. Закон дапрацоўваецца, але ў яго будуць уносіцца непрынцыповыя змяненні", - растлумачыў ён. Адна з мэт прыняцця закона - падрыхтоўка электраэнергетычнай галіны Беларусі да работы ва ўмовах агульнага энергарынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі