Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Aug 2017

Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў сумесным з "Белкамунмашам" выпуску электробусаў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з холдынгам "Белкамунмаш" па выпуску электробусаў, паведамілі БЕЛТА ва ўрадзе Свярдлоўскай вобласці.

Кіраўнік Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў наведвае з рабочым візітам Мінск. У час азнаямлення з вытворчай пляцоўкай аднаго з вядучых вытворцаў наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД размова ішла аб магчымых пастаўках і выкарыстанні на гарадскіх маршрутах Сярэдняга Урала электробусаў, а таксама аб перспектывах лакалізацыі такой вытворчасці ў рэгіёне.

"Такі бесправадны транспарт нам неабходны. Яго прымяненне значна аблягчае выбудоўванне маршрутаў гарадскога грамадскага транспарту. Я прапанаваў кіраўніцтву прадпрыемства лакалізаваць частку вытворчасці электробусаў у Свярдлоўскай вобласці. З улікам таго, што мы ў рэгіёне выпускаем розныя віды рухомага саставу, для нас гэта будзе новай кампетэнцыяй. Сённяшнія дамоўленасці - толькі пачатак, мы будзем працаваць над рэалізацыяй праекта", - сказаў Яўген Куйвашаў.

Ён праехаў у пасажырскім салоне электробуса Е433 Vitovt Max Electro і высока ацаніў якасць тэхнікі.

Электробус аб'ядноўвае ў сабе перавагі тралейбуса і аўтобуса, абсталяваны сістэмай накапляльнікаў электраэнергіі на базе суперкандэнсатараў, што дае магчымасць гэтаму віду транспарту пераадольваць кароткія маршруты - да 15 км - без кантактнай сеткі, ажыццяўляючы пяціхвілінную зарадку на канцавых прыпыначных пунктах.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі