Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2017

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі з 13 па 19 лістапада

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе сёмы раз у Беларусі з 13 па 19 лістапада бягучага года. Аб гэтым паведаміў 19 верасня журналістам каардынатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі Яўген Пугач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў гэтым годзе - стартапы. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да тыдня прадпрымальніцтва, пачнуцца задоўга да яго правядзення. У кастрычніку ў абласных цэнтрах краіны для мясцовых прадпрымальнікаў пройдуць майстар-класы аб тым, як працаваць са стартапамі і развіваць інавацыі. Запланаваны ўдзел як беларускіх, так і замежных спікераў.

Тыдзень адкрые VII Міжнародны форум прадпрымальніцтва, прысвечаны тэме "Сінергія. Стартапы і карпарацыі". На форуме будуць абмяркоўвацца новыя інавацыйныя стратэгіі бізнесу, фінансавыя інструменты для падтрымкі бізнесу і г.д. Адбудзецца ўручэнне прэміі "Ментар года".

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Беларусі" Іван Варэніца, форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, якая забяспечвае максімальны ахоп аўдыторыі, цікавай для Банка развіцця, дзяржорганаў, сталых прадпрымальнікаў і стартапаў. "Мы рады ўдзельнічаць у форуме і тыдні прадпрымальніцтва і вітаем усе магчымыя варыянты, якія з'явяцца ў выніку дыскусій на гэтай пляцоўцы. Банк развіцця гатовы да партнёрскіх адносін і цяпер, і ў будучым", - падкрэсліў ён.

У праграме тыдня прадпрымальніцтва таксама дзіцячы фестываль "Я - будучы прадпрымальнік" і Дзень інвестара, які будзе насычаны лекцыямі і практычнымі майстар-класамі для інвестараў і бізнес-анёлаў.

Удзельнікамі мерапрыемстваў тыдня прадпрымальніцтва стануць госці з ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Іспаніі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля і іншых краін.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца больш як у 160 краінах свету і дапамагае 20 млн людзей рэалізаваць свой патэнцыял дзякуючы ўдзелу ў 95 тыс. мерапрыемстваў. Беларусь далучылася да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе і стала 137 краінай - удзельніцай буйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце.

Мерапрыемствы Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі пройдуць пры падтрымцы Міністэрства эканомікі. Партнёрамі выступаюць ААТ "Банк развіцця Беларусі" і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі