Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2015

Сусветны банк зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па падтрымцы структурных рэформ

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па падтрымцы структурных рэформ праз крэдытаванне сацыяльных і інфраструктурных праектаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з экспертамі Сусветнага банка на чале з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фанам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У час сустрэчы разгледжаны ход рэалізацыі праектаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту, якія ажыццяўляюцца Беларуссю пры фінансавай падтрымцы Сусветнага банка, і праблемныя пытанні, што ўзнікаюць пры рэалізацыі праектаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню прапаноў беларускага боку па пашырэнні супрацоўніцтва з Сусветным банкам і перспектыўным напрамкам такога супрацоўніцтва ў галінах вода- і цеплазабеспячэння, абыходжання з камунальнымі адходамі, павышэнню энергаэфектыўнасці і развіццю транспартнай інфраструктуры.

Прадстаўнікі Сусветнага банка адзначылі неабходнасць паляпшэння рэалізацыі праектаў і асваення выдзеленых банкам пазыковых сродкаў, а таксама выказалі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па падтрымцы структурных эканамічных рэформ праз крэдытаванне сацыяльных і інфраструктурных праектаў.

Анатоль Калінін падзякаваў Чымяа Фану за яго актыўную пазіцыю ў пашырэнні супрацоўніцтва, істотную дапамогу, якую аказвае Сусветны банк у развіцці інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння населеных пунктаў рэспублікі.

Намеснік прэм'ер-міністра даручыў Мінжылкамгасу і Мінтрансу забяспечыць дзейсны кантроль за рэалізацыяй фінансуемых Сусветным банкам праектаў а таксама пастаяннае практычнае ўзаемадзеяннне з экспертамі СБ па пашырэнні ўзнікаючых пытаннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі