Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Nov 2018

Сусветны банк палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі на 2018 год да 3,4 працэнта

Сусветны банк палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі на 2018 год да 3,4 працэнта

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2018 годзе да 3,4 працэнта. Такія даныя змешчаны ў прэзентацыі чарговага эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У аглядзе падкрэсліваецца, што ўстойлівае аднаўленне беларускай эканомікі, якое пачалося ў 2017 годзе, прадоўжылася і ў 2018 годзе, аднак неабходны далейшыя структурныя змяненні для павышэння знешняй канкурэнтаздольнасці.

Паводле ацэнак Сусветнага банка, штогадовыя тэмпы эканамічнага росту Беларусі ў будучым могуць запаволіцца да 2-2,5 працэнта ў 2019-2020 гадах, паколькі бягучае аднаўленне эканамічнага росту заснавана на цыклічных фактарах.

На думку экспертаў Сусветнага банка, рызыкі для сярэднетэрміновага эканамічнага прагнозу для Беларусі ўяўляе шэраг знешніх і ўнутраных фактараў. Асноўным выклікам для дасягнення стабільнага і ўстойлівага развіцця застаецца памер дзярждоўгу рэспублікі. На думку экспертаў, сітуацыя ў беларускай эканоміцы будзе ў значнай ступені залежаць ад знешняга попыту з боку Расіі і сусветных цэн на сыравінныя тавары. Да ўнутраных рызык эксперты адносяць запаволеныя тэмпы ажыццяўлення неабходных пераўтварэнняў у рэальным сектары і вяртанне да палітыкі падтрымкі ўнутранага попыту. Мінімізаваць гэтыя рызыкі, лічаць эксперты, можна шляхам прыняцця сістэмных мер, такіх як стварэнне дзейснай сістэмы рэгулявання дрэнных пазык для зніжэння ўзроўню праблемных актываў у маштабах усёй эканомікі.

Галоўная ж задача ў тым, каб пераўтварыць цяперашняе цыклічнае аднаўленне эканомікі ў структурны ўстойлівы рост, лічаць эксперты Сусветнага банка. Доўгатэрміновы рост, на іх думку, залежыць у тым ліку ад эфектыўнасці размеркавання рэсурсаў, прастаты вядзення бізнесу і наяўнасці стымулаў для інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі