Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Apr 2015

Сусветны банк гатовы прадаставіць Беларусі тэхдапамогу для падрыхтоўкі дарожнай карты структурных рэформ

27 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Сусветны банк гатовы прадаставіць Беларусі ўсю неабходную тэхнічную дапамогу для падрыхтоўкі дарожнай карты структурных рэформ. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Ян Чул Кім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі і вышэйшага кіраўніцтва Сусветнага банка. У ходзе гэтай сустрэчы наш віцэ-прэзідэнт па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі пацвердзіў намер прадаставіць усю неабходную тэхнічную дапамогу для таго, каб зрабіць гэту дарожную карту рэалізуемай і арыентуемай на канкрэтны вынік", - адзначыў Ян Чул Кім.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не трэба чакаць нейкіх радыкальных змяненняў у эканамічнай палітыцы, якая праводзіцца беларускім урадам. "Трансфармацыя эканамічнай структуры будзе прадаўжацца эвалюцыйнымі тэмпамі, а не нейкімі рэвалюцыйнымі крокамі", - канстатаваў Ян Чул Кім.

Таксама кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі адзначыў, што структурныя пераўтварэнні павінны быць усёабдымнымі і паслядоўнымі. Неабходна прымаць пад увагу розныя, часта канкурыруючыя адна з адной патрэбнасці ў эканоміцы і старацца гэтыя патрэбнасці збалансаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі