Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Лют 2026

Сума здзелак узбекскіх кампаній на БУТБ у 2025 годзе вырасла ў 2,2 раза

Сума здзелак узбекскіх кампаній на БУТБ у 2025 годзе вырасла ў 2,2 раза
Фота з архiва

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума здзелак рэзідэнтаў Узбекістана на Беларускай універсальнай таварнай біржы ў 2025 годзе вырасла ў 2,2 раза і склала $118 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"У асноўным гэта былі закупкі беларускіх тавараў, а менавіта піламатэрыялаў, мяса буйной рагатай жывёлы, сухога малака і сметанковага масла. У сваю чаргу ўдзельнікі таргоў з Беларусі пераважна імпартавалі з Узбекістана тэкстыльную сыравіну. За мінулы год на БУТБ акрэдытаваліся 75 новых кампаній з Узбекістана. Яшчэ 10 прыйшлі ў гэтым годзе. У выніку цяпер карыстальнікамі беларускай біржавой платформы з'яўляюцца 262 узбекскія суб'екты гаспадарання", - расказалі ў прэс-службе.

Беларуская ўніверсальная таварная біржа і пасольства Узбекістана ў Беларусі арганізавалі першы сумесны анлайн-семінар па пытаннях біржавога гандлю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу з розных рэгіёнаў Узбекістана. У рамках семінара былі падрабязна разгледжаны ключавыя асаблівасці электроннай платформы БУТБ, практычныя аспекты ўдзелу ў біржавых таргах і перавагі выкарыстання біржавога механізма ў кантэксце далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў, такія мерапрыемствы даюць магчымасць атрымаць дакладнае ўяўленне аб тым, як прымяняць біржавыя інструменты ў экспартнай і імпартнай дзейнасці, і тым самым непасрэдна садзейнічаюць уключэнню ўзбекскага бізнесу ў работу на пляцоўцы БУТБ.

"У час нашага папярэдняга візіту на біржу мы дамовіліся, што правядзём анлайн-семінар па біржавым гандлі для ўзбекскіх прадпрыемстваў, і я вельмі рады, што нам удалося арганізаваць гэта мерапрыемства. Хачу падкрэсліць, што ўсім удзельнікам семінара цікавы рынак Беларусі, таму інфармацыя аб магчымасцях біржавой пляцоўкі як інструмента закупак і рэалізацыі прадукцыі будзе для іх, безумоўна, карысная", - упэўнены ўзбекскі дыпламат.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі