У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Арына Пехцерава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2018

Сума заяўленых інвестыцый рэзідэнтаў парка "Вялікі камень" ацэньваецца ў памеры $1-1,1 млрд

Сума заяўленых інвестыцый рэзідэнтаў парка

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума заяўленых інвестыцый рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" ацэньваецца ў памеры $1-1,1 млрд, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці Індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

На гэты момант у індустрыяльным парку 38 рэзідэнтаў. "На сёння згодна з бізнес-планамі, ТЭА праектаў рэзідэнтаў сума заяўленых інвестыцый ацэньваецца ў памеры $1-1,1 млрд. Гэта даволі добры паказчык, - сказаў Кірыл Карацееў. - Акрамя таго, мы асвоілі каля 350 га зямлі - гэта стартавая зона першага этапу, у яе ўжо ўкладзена каля $380 млн".

Каля 10 праектаў знаходзяцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва. "З іх самыя галоўныя - "МАЗ-Вейчай", "Рухтэх" (будзе вырабляць лазернае абсталяванне), Zoomlion (вытворчасць механізаванай тэхнікі), "Чайна Мерчантс" - кампанія рэалізавала першы этап і цяпер пачынае другі. Каля 150 га ўжо належыць рэзідэнтам", - адзначыў першы намеснік гендырэктара.

Колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка да канца года дасягне як мінімум 40. У 2020 годзе іх колькасць павінна вырасці да 100, аб'ём інвестыцый - да $2-2,5 млрд. Адзін з паказальных праектаў, які плануецца рэалізаваць, - вытворчасць тонкаплёначных сонечных панэлей. Паводле слоў Кірыла Карацеева, гэта галінаўтваральны праект. Фактычна ў Беларусі можа быць створана галіна, якая за сабой у якасці сінергетычнага эфекту пацягне іншыя вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі