Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2016

Сума кантрактаў па выніках IV Беларуска-пакістанскага форуму можа перасягнуць $55 млн

4 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сума кантрактаў па выніках IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, які пройдзе 5 кастрычніка ў Ісламабадзе, можа перасягнуць $55 млн. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бізнес-форуме прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы Беларусі. Па яго выніках плануецца падпісаць шэраг кантрактаў, паводле папярэдняй інфармацыі, на суму амаль $55 млн. "Але мы чакаем, што гэта сума будзе большая, паколькі перагаворы ідуць кожную гадзіну. У пакістанскіх партнёраў вельмі вялікая цікавасць да нашых прадпрыемстваў", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Старшыня БелГПП адзначыў, што ва ўсіх прамысловых гігантаў Беларусі ёсць партнёры ў Пакістане. Асаблівую цікавасць у азіяцкай краіне праяўляюць да Мінскага трактарнага завода, Мінскага аўтамабільнага завода, ААТ "Белшына". Зацікаўлены пакістанскія партнёры таксама развіваць супрацоўніцтва з прадпрыемствамі канцэрна "Беллегпрам".

У імпартным партфелі Пакістана 15 працэнтаў займае машынабудаванне, 15 працэнтаў - хімічная прадукцыя, амаль 10 працэнтаў - прадукты харчавання. "Гэта ўсё мы можам прапанаваць. Значыць, рубеж па тавараабароце $1 млрд цалкам дасягальны. А калі праводзіць вельмі канкрэтную і правільную маркетынгавую палітыку, то можна прыйсці да тавараабароту і вышэйшага за гэты рубеж, - упэўнены Уладзімір Улаховіч. - Пакістан - гэта велізарны рынак. І тое, што кіраўнік дзяржавы дапамагае нам гэты рынак адкрываць, - вельмі вялікае будучае для нашай краіны, якая мае экспартна арыентаваную эканоміку".Сума кантрактаў па выніках IV Беларуска-пакістанскага форуму можа перасягнуць $55 млн

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс