Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2019

Страты беларускіх НПЗ з-за падатковага манеўру да 2025 года ацэньваюцца ў памеры $5,8 млрд - "Белнафтахім"

Страты беларускіх НПЗ з-за падатковага манеўру да 2025 года ацэньваюцца ў памеры $5,8 млрд -
Фота з архіва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страты беларускіх НПЗ ("Нафтана" і Мазырскага НПЗ) ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі за 2019 год складуць $320 млн, за 2019-2024 гады - $5,8 млрд пры сусветнай цане нафты $60 за бараль. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў у інтэрв'ю выданню "Вестник "Белнефтехима", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі ў 2019 годзе пры перапрацоўцы нафты ў аб'ёме 18 млн т у год сумарнае пагаршэнне па двух НПЗ пры сусветнай каціроўцы $60 за адзін бараль ацэньваецца ў памеры каля $320 млн. Пры гэтым цана нафты складае ўжо каля 80 працэнтаў ад сусветнай. З 2019 па 2024 год страты беларускіх НПЗ ад падатковага манеўру (адносна ўмоў, якія дзейнічалі да яго ўвядзення ў 2018 годзе, пры сусветнай каціроўцы $60 за адзін бараль) складуць каля $5,8 млрд", - расказаў Андрэй Бунакоў.

Для беларускіх НПЗ наступствамі падатковага манеўру сталі штогадовае павышэнне цаны нафты (пры сусветнай каціроўцы $60 за адзін бараль нафты штогод будзе расці ў цане на $17,7 за адну тону) і выхад на сусветную цану нафты з 2024 года, як вынік - істотнае пагаршэнне іх эканомікі, якое патрабуе прыняцця кампенсацыйных мер.

Паводле слоў Андрэя Бунакова, ва ўмовах зніжэння мытнай субсідыі стратэгія работы беларускіх НПЗ патрабуе ўдакладнення з улікам агульнасусветных тэндэнцый развіцця кантынентальных заводаў.

Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе. Да 2018 года праходзіў яго першы этап, у 2019-м пачаўся завяршальны, які прадоўжыцца да 2025 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі