Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2014

Спецыялісты "Беларуснафты" адкрылі ў Венесуэле новыя паклады нафты

17 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Спецыялісты "Беларуснафты", якія працуюць у СП "Петралера БелаВенесалана", адкрылі новыя паклады нафты ў Венесуэле, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

На радовішчы Блока II Лагунільяс у выніку асваення свідравіны нумар 1624 атрыманы фантанны прыток бязводнай нафты дэбітам 1,4 тыс. барэляў у суткі. Для параўнання: сярэдняя сутачная здабыча з адной свідравіны на возеры Маракайба не перавышае 75 барэляў.

Работа на свідравіне пачалася ў канцы красавіка, і асноўным было асваенне ўжо вядомых пакладаў у гарызонце B5. Паралельна беларускія спецыялісты абгрунтавалі неабходнасць дапаглыблення свідравіны разведачным ствалом - даныя інтэрпрэтацыі сейсмічнага матэрыялу слаёў, што ляжаць ніжэй, даказвалі перспектыўнасць пошукаў. Пры бурэнні ўжо за межамі контураў афіцыйных запасаў былі выяўлены два нафтаносныя пласты: C4 і С7, тым самым адкрыліся невядомыя да гэтага часу паклады вуглевадародаў на радовішчы Блок II Лагунільяс.

СП "Петралера БелаВенесалана" створана ў снежні 2007 года. Беларуская доля ў сумесным прадпрыемстве складае 40 працэнтаў. У складзе прадпрыемства 50 беларускіх спецыялістаў. Акрамя здабычы яны займаюцца капітальным рамонтам нафтавых свідравін, выконваюць іншыя сэрвісныя паслугі па развіцці радовішчаў і павышэнні нафтааддачы пластоў. У СП створана ўпраўленне новых тэхналогій і інавацый, якое займаецца ўкараненнем тэхналогій, распрацаваных у Навукова-даследчым праектным інстытуце прадпрыемства "Беларуснафта". Па выніках 2013 года аб'ём здабычы нафты на СП "Петралера БелаВенесалана" склаў 1,078 млн т, газу - больш як 840 млн куб.м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс