Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2020

Socar адправіць у Беларусь чарговую партыю азербайджанскай нафты

Socar адправіць у Беларусь чарговую партыю азербайджанскай нафты
Фота TREND

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана адправіць у Беларусь чарговую партыю нафты Azeri Light, паведамляе "Інтэрфакс-Азербайджан".

"Гэтымі днямі, магчыма, заўтра-паслязаўтра, плануецца адпраўка ў Беларусь аднаго танкера з азербайджанскай нафтай аб'ёмам каля 95 тыс. т з Джэйхана ў Турцыі", - паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю Socar Ібрагім Ахмедаў. Ён удакладніў, што адгрузка танкера з Джэйхан чакаецца да канца бягучага месяца.

На кастрычнік з "Белнафтахімам" адпаведных дамоўленасцей пакуль няма, дадаў Ібрагім Ахмедаў.

Як растлумачылі журналістам у канцэрне "Белнафтахім", партыя нафты будзе дастаўлена на Мазырскі НПЗ праз порт "Паўднёвы" ў Адэсе.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў раней паведамляў, што Socar у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі