Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Май 2015

Славакія ўпершыню прадставіць на Беларускім прамысловым форуме сваю тэхніку

6 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Славацкая Рэспубліка ўпершыню прыме ўдзел у Беларускім прамысловым форуме і прадставіць сваю тэхніку. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі да адкрыцця форуму старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Славакія ўпершыню прыме ўдзел у Беларускім прамысловым форуме і прадставіць свой двухмесны звышлёгкі самалёт. Калі ў распрацоўцы беспілотнікаў у нас вельмі добрыя паказчыкі, то ў вытворчасці звышлёгкіх лятальных апаратаў ёсць чаму павучыцца ў Славакіі", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што гэта цікавы і перспектыўны напрамак работы. "Мы тры гады таму сталі касмічнай дзяржавай. І ў развіцці авіякасмічнай галіны супрацоўніцтва са Славакіяй нам можа быць карысна", - растлумачыў ён.

"На выстаўцы, якая пройдзе ў час форуму, будзе прадстаўлены шэраг навінак. Напрыклад, НАН Беларусі пакажа сваю распрацоўку - пластычныя комплексныя змазкі. У нас вялікі сектар машынабудавання, і свае змазкі нам вельмі патрэбны. Гэта вялізны рынак. Будуць прадстаўлены і іншыя распрацоўкі большасці міністэрстваў і ведамстваў Беларусі", - адзначыў старшыня ДКНТ.

ДКНТ прэзентуе на Беларускім прамысловым форуме-2015 свой стэнд, дзе будуць прадстаўлены 22 арганізацыі, 134 экспанаты і 248 навукова-тэхнічных распрацовак.

Беларускі прамысловы форум-2015 пройдзе ў Мінску 12-15 мая. У ім прымуць удзел больш як 220 арганізацый, навукова-вытворчых фірм і кампаній, а таксама замежныя партнёры. Форум нацэлены стаць сур'ёзным імпульсам для далейшага павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на знешнім і ўнутраным рынках і інавацыйнага развіцця эканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі