Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2016

Савет кіраўнікоў урадаў СНД зацвердзіў прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў да 2030 года

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет кіраўнікоў урадаў СНД зацвердзіў рашэнне аб прагнозе вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года. Такое рашэнне прынята сёння ў Мінску на пасяджэнні савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў выкананы на аснове двух сцэнарыяў развіцця: "кансерватыўнага" і "мэтавага" па апорных гадах пяцігадовых перыядаў да 2030 года.

У абодвух сцэнарыях краіны Садружнасці маюць дастатковы сумарны энергетычны патэнцыял для задавальнення попыту на ўсе віды энергетычных рэсурсаў. Зніжэнне энергаёмістасцей і электраёмістасцей ВУП дзяржаў - удзельніц СНД пры "мэтавым" (за кошт інтэнсіфікацыі праграм энергазберажэння) сцэнарыі развіцця прадугледжваецца больш хуткім, чым пры "кансерватыўным".

Асаблівай задачай з'яўляецца зніжэнне ролі газавага паліва і змяненне структуры вытворчасці электраэнергіі за кошт развіцця атамнай энергетыкі (Беларусь), а таксама альтэрнатыўных відаў энергіі - сонечнай, ветравой, на аснове біямасы і энергіі малых рэк (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Туркменістан, Узбекістан). Планы будаўніцтва буйных ГЭС ёсць у Расіі і Таджыкістана.

Нягледзячы на існуючыя цяжкасці, ва ўсіх сцэнарыях прадугледжваецца паскоранае развіццё аднаўляльнай энергетыкі ў дзяржавах - удзельніцах СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі