Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Apr 2019

Самазанятым грамадзянам у Беларусі дазволілі прадастаўляць паслугі юрыдычным асобам

Самазанятым грамадзянам у Беларусі дазволілі прадастаўляць паслугі юрыдычным асобам

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваюцца прававыя адносіны ў сферы падатковага заканадаўства. Гэта прадугледжана ўказам нумар 151, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 26 лютага 2015 года нумар 99 "Аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць". Яны накіраваны на паэтапную адмену механізма абмежавання падатковых вылікаў па падатку на дабаўленую вартасць пры імпарце тавараў. Гэта дасць магчымасць плацельшчыкам на больш раннім этапе прымаць да выліку падатак на дабаўленую вартасць і такім чынам папаўняць абаротныя сродкі.

Для далейшай дэдаларызацыі эканомікі прадугледжваецца выплата падатку за здабычу прыродных рэсурсаў адносна нафты і солі калійнай у беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце.

Самазанятым грамадзянам прадастаўлена права выконваць работы і аказваць паслугі не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прызнаны страціўшым сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2012 года нумар 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", паколькі заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваны непасрэдна ў Падатковым кодэксе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі