Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Jun 2016

Русецкі прапануе развіваць супрацоўніцтва Беларусі і ЕАЭС з Афганістанам

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі прапануе развіваць супрацоўніцтва Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюза з Афганістанам. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы з віцэ-спікерам сената Афганістана Фархадам Гулямам Сахі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Русецкі, у прыватнасці, адзначыў, што Беларусь з часу Савецкага Саюза змагла захаваць і прымножыць свой эканамічны патэнцыял. Ён таксама звярнуў увагу, што краіна з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам ЕАЭС, і ў сувязі з гэтым прапанаваў разгледзець магчымасць больш актыўнага развіцця супрацоўніцтва інтэграцыйнага аб'яднання з Афганістанам. "Афганістан - вялікі рынак, і мы зацікаўлены ў рабоце не толькі на гэтым рынку, але і з партнёрамі, якія размешчаны побач з вашай краінай", - сказаў ён.

У двухбаковым фармаце Беларусі таксама ёсць што прапанаваць Афганістану. Напрыклад, акрамя гандлёва-эканамічнага аспекта можна развіваць сувязі ў сферы культуры і адукацыі. Акрамя таго, Анатоль Русецкі адзначыў, што ў Беларусі даволі шырокія магчымасці ў розных галінах прамысловасці - ад мікраэлектронікі да машынабудавання.

У сваю чаргу Фархад Гулям Сахі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём у час візіту афганскай дэлегацыі. Віцэ-спікер выказаў меркаванне, што парламенты Беларусі і Афганістана маглі б працаваць над стварэннем заканадаўчай базы па процідзеянні тэрарызму, які з'яўляецца адной з галоўных праблем для сучаснага Афганістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі