Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Oct 2018

Румас даручыў узмацніць кантроль за сітуацыяй з цэнамі

Румас даручыў узмацніць кантроль за сітуацыяй з цэнамі

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас даручыў узмацніць кантроль за сітуацыяй з цэнамі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца вынікі работы эканомікі ў студзені-верасні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інфляцыя знаходзіцца ў зададзеных параметрах - 3,7 працэнта да снежня 2017 года пры прагнозе на дзевяць месяцаў не большым за 4,3 працэнта. У верасні адбыўся рэзкі рост на 0,8 працэнта, да канца года яшчэ два месяцы. Прашу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, усіх кіраўнікоў узяць пад узмоцнены кантроль сітуацыю з цэнамі", - сказаў Сяргей Румас.

Што датычыцца экспарту тавараў і паслуг, у студзені-жніўні ён павялічыўся на 18,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рост паставак назіраецца па ўсіх групах тавараў. Сальда знешняга гандлю дадатнае - $580 млн, у той жа час гэты паказчык на $210 млн меншы, чым за студзень - жнівень мінулага года.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў цэлым па выніках студзеня-верасня важнейшыя эканамічныя паказчыкі знаходзяцца ў рамках прагнозных значэнняў. Тэмп эканамічнага росту за гэты перыяд склаў 103,7 працэнта пры прагнозе 103,3 працэнта, прафіцыт рэспубліканскага бюджэту - Br3,38 млрд, або 3,8 працэнта да ВУП. "Гэта дало магчымасць цалкам і ў тэрмін разлічыцца па даўгах. У цэлым вынікі нядрэнныя, але дынаміка ВУП пачала запавольвацца. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях не выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці па валавым рэгіянальным прадукце. Істотны ўплыў на развіццё гэтых рэгіёнаў аказала зніжэнне аб'ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці, разам з тым абодва гэтыя рэгіёны сярод "перадавікоў" па росце затрат. Прашу кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў сканцэнтравацца на ацэнцы года і мерах, якія дадуць магчымасць выканаць гэтыя паказчыкі", - сказаў Сяргей Румас.

Складаная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы выклікана няпростымі ўмовамі надвор'я, з-за якіх істотна знізіўся ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. "У выніку ў раслінаводстве праселі на 4,1 працэнта да ўзроўню мінулага года. Цяпер ужо завяршаем уборку, кіраўнік дзяржавы ўстанавіў тэрмін заканчэння ўсіх работ - 7 лістапада", - дадаў прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас адзначыў нядрэнныя тэмпы росту вытворчасці работ у будаўнічай галіне. "У той жа час тэмпы росту аб'ёмаў будаўніцтва жылля зніжаюцца - пакуль 91,1 працэнта. Таксама ёсць праблемы з выкананнем заданняў па экспарце паслуг. Прашу міністра архітэктуры і будаўніцтва далажыць аб сітуацыі ў галіне, як ідзе будаўніцтва важнейшых інфраструктурных праектаў, якія пытанні ёсць па фінансаванні і ўзвядзенні жылля, а таксама ў чым прычына зніжэння экспарту паслуг і якія ёсць напрацоўкі для яго нарошчвання", - сказаў кіраўнік урада.

Ён звярнуў увагу, што да завяршэння каляндарнага года засталося два месяцы. "Сёння патрабуецца прыняцце аператыўных мер, каб актывізаваць развіццё эканомікі, не парушаючы яе збалансаванасці, і забяспечыць выкананне пастаўленых перад урадам задач. Базавыя падыходы вядомы, яны адлюстраваны ў праграме дзейнасці ўрада, якую заўтра ён прадставіць у парламенце, - адзначыў Сяргей Румас. - Стаіць задача да канца года як мінімум утрымаць дадатныя тэндэнцыі, што склаліся ў эканоміцы. Ад гэтага залежыць выкананне пяцігодкі. Прашу сканцэнтравацца на канкрэтных мерах, якія дадуць магчымасць забяспечыць выкананне задач у бягучым годзе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі