Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2019

Румас і Бердымухамедаў абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў эканамічнай сферы

Румас і Бердымухамедаў абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў эканамічнай сферы

30 мая, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сустрэўся сёння ў Ашхабадзе з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас выказаў удзячнасць за сустрэчу і за цёплы прыём, аказаны беларускай дэлегацыі ў Ашхабадзе. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабістую ўвагу Гурбангулы Бердымухамедава да ўсебаковага развіцця дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам.

На сустрэчы абмяркоўваліся ў тым ліку пытанні нарошчвання ўзаемнага тавараабароту. "Мы абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і канстатавалі, што яно развіваецца дынамічна, разам з тым яго патэнцыял далёка не вычарпаны. Мы маглі б актыўней працаваць над рэалізацыяй сумесных праектаў, актыўней гандляваць, актыўней пастаўляць беларускую тэхніку, якая мае добрыя водзывы ў Туркменістане", - расказаў Сяргей Румас журналістам па выніках сустрэчы.

Гурбангулы Бердымухамедаў запрасіў беларускі бок на I Каспійскі эканамічны форум, які пройдзе ў жніўні бягучага года ў Туркменістане. "Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўлена на гэтых маштабных мерапрыемствах", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

Беларуская дэлегацыя на чале з Сяргеем Румасам прыбыла ў Туркменістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца 31 мая ў Ашхабадзе. Кіраўнікі ўрадаў правядуць сустрэчы ў вузкім і шырокім фармаце. Чакаецца, што ў вузкім фармаце кіраўнікі дэлегацый абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці і акрэсляць дату і месца сваёй наступнай сустрэчы. На пасяджэнні ў шырокім фармаце плануецца падпісаць пакет дакументаў аб супрацоўніцтве краін СНД.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Туркменістанам у 2018 годзе склаў $32,2 млн, з якіх $27,5 млн - экспарт беларускіх тавараў і паслуг. За студзень-сакавік 2019 года тавараабарот склаў $7,3 млн (рост на 12 працэнтаў да адпаведнага перыяду 2018-га), у тым ліку беларускі экспарт - $5,8 млн (рост на 9,2 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі