Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Nov 2015

Ірландскія кампаніі намячаюць праекты з Беларуссю ў сферы будматэрыялаў і машынабудавання

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірландскія кампаніі намячаюць праекты з Беларуссю ў галіне будаўнічых матэрыялаў, аднаўляльнай энергетыкі і машынабудавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС па выніках рабочай паездкі ў Ірландыю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і ў Рэспубліцы Ірландыя (па сумяшчальніцтве) Сяргея Алейніка.

Пасол абмеркаваў з кіраўніцтвам ірландскіх прамыслова-інвестыцыйных кампаній CRH plc, Pure Energy, Eaton Industries (Ireland) Limited канкрэтныя праекты гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў галіне будаўнічых матэрыялаў, аднаўляльнай энергетыкі і машынабудавання.

Адбыліся сустрэчы Сяргея Алейніка з генеральным дырэктарам дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Ірландыі і дырэктарам дэпартамента стратэгічнага планавання па пытаннях ЕС офіса прэм'ер-міністра. "Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі з ЕС, а таксама перспектыўныя напрамкі пашырэння двухбаковага беларуска-ірландскага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

На сустрэчы пасла са старшынёй сумеснай камісіі па замежных справах і гандлі парламента Ірландыі Пэтам Брынам закраналіся пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. З кіраўніцтвам гандлёва-прамысловай палаты Ірландыі і экспартнага агенцтва Enterprise Ireland Сяргей Алейнік абмеркаваў перспектывы актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі