Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2021

Рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 аўтсорсераў свету

Рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 аўтсорсераў свету

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў рэйтынг 100 найлепшых аўтсорсераў у свеце, апублікаваны Міжнароднай асацыяцыяй прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу (IAOP), паведамілі БЕЛТА ў ПВТ.

У рэйтынг, складзены IAOP, уваходзяць як буйныя сусветныя лідары, так і дробныя, хуткарослыя кампаніі з гадавым даходам меншым за $50 млн і колькасцю супрацоўнікаў меншай за 5 тыс. чалавек. Асацыяцыя выбірала лепшых па чатырох крытэрыях: водзывы кліентаў, інавацыйнасць рашэнняў, атрыманыя кампаніяй сертыфікаты і ўзнагароды, а таксама праекты карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

У спіс The 2021 Global Outsourcing 100 трапілі рэзідэнты ПВТ A1QA (ЗАТ "Тэхналогіі якасці"), Itransition (ЗАТ "Ітранзішэн") і SolbegSoft (ТАА "СолбегСофт"). Першая кампанія аказвае паслугі па аналізе, праектаванні і праграмным забеспячэнні інфармацыйных сістэм у розных сферах прымянення. Другая - міжнародны пастаўшчык ІТ-рашэнняў і паслуг з цэнтрамі распрацоўкі і дастаўкі па ўсёй Еўропе, еўрапейскай штаб-кватэрай у Лондане і амерыканскай штаб-кватэрай у Дэнверы (Каларада). Трэцяя спецыялізуецца на стварэнні праграмнага забеспячэння любога віду складанасці і прапануе комплексныя рашэнні карпаратыўнага ўзроўню для арганізацый, якія працуюць у фінансавай сферы, нафтагазавым сектары, індустрыі facility management.

Таксама ў рэйтынгу ёсць замежныя кампаніі з беларускімі цэнтрамі распрацоўкі, зарэгістраванымі ў ПВТ: Ciklum, IBA Group, Intetics і Artezio.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі