Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Oct 2020

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі прадоўжана да канца года

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі прадоўжана да канца года
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі прадоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года нумар 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пералік сацыяльна значных тавараў уключаны 18 пазіцый. Сярод іх сметанковае масла і алей, пшанічная мука, соль, некаторыя віды круп, хлеба, мяса, свежай і свежамарожанай рыбы, сыру, малака, яйкі, дзіцячае харчаванне, чорны чай. Гранічны нарматыў рэнтабельнасці, уключаны ў адпускныя цэны вытворцаў, устаноўлены ў памеры фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, які склаўся ў студзені - лютым.

Калі фактычная рэнтабельнасць была ніжэйшай за 10 працэнтаў, то яна ўстанаўліваецца на ўзроўні 10 працэнтаў.

Рэнтабельнасць для свежых бульбы, буракоў, морквы, капусты, цыбулі, агуркоў, памідораў, за выключэннем адкалібраваных, мытых, а таксама расфасаваных у перфараваныя пакеты або сеткаватую тару, яблыкаў вызначаецца з улікам фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за 2019 год.

На свежыя агуркі і свежыя памідоры закрытага грунту рэнтабельнасць абмежавана ўзроўнем рэнтабельнасці ў папярэдні перыяд вегетацыі.

Для імпарцёраў гранічная рэнтабельнасць устаноўлена ў памеры 10 працэнтаў.

Гранічныя максімальныя аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі складуць ад 15 працэнтаў да 30 працэнтаў у залежнасці ад назвы тавару.

Цэны на сацыяльна значныя тавары, сфарміраваныя да ўступлення ў сілу пастановы, павінны быць прыведзены юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы.

Дакумент уступае ў сілу з 15 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі