Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2016

Рэестр форэкс-кампаній створаць у Беларусі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэестр форэкс-кампаній створаць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка нумар 761 ад 22 снежня 2015 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Рэестр будзе весціся Нацбанкам і размяшчацца на яго сайце ў адкрытым доступе з улікам патрабаванняў заканадаўства аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі. Акрамя агульных даных аб форэкс-кампаніях у рэестры будзе пазначана інфармацыя аб спыненні, прыпыненні, аднаўленні юрасобай дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс, звесткі аб прынятых рашэннях (патрабаваннях, прадпісаннях) пры кантролі за дзейнасцю на гэтым рынку.

Пасля ўключэння ў рэестр кампанія атрымлівае пасведчанне і ідэнтыфікацыйны код. Каб унесці змяненні ў рэестр, юрасоба на працягу 10 рабочых дзён павінна будзе накіраваць у Нацбанк адпаведную заяву і прадаставіць (пры неабходнасці) копіі дакументаў. Пры страце пасведчання выдачай яго дубліката займаецца Нацбанк, інфармацыя аб гэтым таксама ўносіцца ў рэестр.

Калі кампанію выключаць з рэестра, пасведчанне неабходна будзе вярнуць у Нацбанк.

Дакументам таксама зацверджаны формы заявы аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній і пасведчання аб уключэнні ў яго.

Пастанова ўступіць у сілу з 7 сакавіка 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі