Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Mar 2018

Развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень" абмеркавалі беларускія парламентарыі ў Кітаі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Савета Рэспублікі ў складзе парламенцкай дэлегацыі прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі China Merchants Group на чале з членам савета дырэктараў кампаніі, генеральным выканаўчым дырэктарам СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Ху Чжэнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Сустрэча адбылася ў час рабочай паездкі парламенцкай дэлегацыі ў Кітай, якая праходзіць з 21 па 30 сакавіка.

Абмеркаваны пытанні развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". На яго тэрыторыі пабудаваны ўжо бізнес-цэнтр, гандлёва-выставачны комплекс, складскія памяшканні, гасцініца. У чэрвені бягучага года пачнуцца работы па будаўніцтве бізнес-інкубатара, які будзе садзейнічаць пашырэнню інавацыйных стартап-праектаў.

"Парк павінен быць зонай эксперыментаў і інавацый", - падкрэсліў Ху Чжэн. Паводле яго слоў, за студзень - люты бягучага года рэзідэнтамі парка сталі 5 кампаній. Усяго ў парку працуюць 28 рэзідэнтаў: 16 з іх - кітайскія кампаніі, 6 - беларускія, 6 - з іншых краін.

У парку ўжо створаны ўмовы для шырокамаштабнага прыцягнення інвестараў. "Парк адкрыты для кампаній усяго свету. Вітаем уваходжанне ў яго склад інвестараў з Еўропы і Амерыкі", - сказаў ён. У ліку пераваг супрацоўніцтва з Беларуссю Ху Чжэн назваў выгаднае геаграфічнае становішча, бяспеку, стабільнасць, развітую прамысловую базу. Кітай звязвае з "Вялікім каменем" вялікія надзеі і разглядае яго як важнае сувязнае звяно паміж Еўропай і Азіяй. "Парк стане важнай апорнай кропкай у эканамічным поясе "Шаўковага шляху", - падкрэсліў Ху Чжэн.

Да канца 2020 года колькасць рэзідэнтаў парка плануецца павялічыць да 70. "Мы разлічваем прыцягнуць у рамках кантрактаў інвестыцыі ў агульнай суме ад $2 млрд да $2,5 млрд", - растлумачыў Ху Чжэн.

У склад дэлегацыі ад Савета Рэспублікі ўвайшлі старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Ніна Жалязнова, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Міхаіл Сіцько, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рыгор Бысюк і член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Галіна Трыбунах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі