Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2020

"Размовы пра спісанне даўгоў быць не можа" - Лукашэнка патрабуе наладзіць эфектыўную работу АПК Віцебскай вобласці


28 студзеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць эфектыўную работу прадпрыемстваў АПК Віцебскай вобласці, запэўніўшы, што спісання даўгоў для іх не будзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размовы пра спісанне даўгоў быць не можа, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Што вінен, аддаць павінен. Вярніце даўгі. Размова можа ісці толькі аб тым, што мы вам дадзім нейкую аддушыну, каб вы маглі схапіць свежага паветра".

Кіраўнік дзяржавы паўтарыў сваё патрабаванне аб тым, што сельскую гаспадарку Віцебскай вобласці трэба істотна мадэрнізаваць. "Мадэрнізацыя павінна быць па галоўным напрамку: што будзем вырошчваць у Віцебскай вобласці - зоне не проста рызыкоўнага, а крытычнага земляробства?" - адзначыў ён. З улікам асаблівасцей рэгіёна, у многіх раёнах неэфектыўна, напрыклад, вырошчванне кукурузы на зерне, іншых культур, таму канцэнтравацца неабходна на вытворчасці малака і мяса.

"Галоўнае, што зроблена правільна ў Віцебскай вобласці, - мы пайшлі ад патрэбнасцей, перапрацоўшчыкаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Уключылі ў холдынгі калгасы і саўгасы. Калі ласка, дайце нам малако і мяса. Калі яны не разумеюць, колькі, давядзіце да іх, як у савецкія часы, заданні, планы, прагнозы, што хочаце, але давядзіце да іх тыя аб'ёмы, якія яны павінны выдаць перапрацоўчым прадпрыемствам, і няхай выконваюць. Планы павінны быць напружанымі настолькі, каб забяспечыць сваю гаспадарчую дзейнасць і вярнуць даўгі".

Для прадпрыемстваў АПК рэгіёна патрэбны канкрэтныя праграмы развіцця. "Кожны год па выніках года праграма павінна быць кантралюемая. Яна павінна быць празрыстай і зразумелай, каб мы змаглі падвесці вынікі і зрабіць вывады: будуць вернуты даўгі ці не, як функцыянуюць гэтыя гаспадаркі, ці настолькі нармальна яны функцыянуюць, каб людзі жылі дастойна, гадавалі дзяцей і каб вярнуць даўгі", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі