Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Feb 2016

Распрацавана канцэпцыя новай саюзнай праграмы па геолагаразведцы і прыродакарыстанні

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацавана канцэпцыя новай саюзнай праграмы па геолагаразведцы і прыродакарыстанні, паведаміў сёння журналістам пасля пленарнага пасяджэння 1-га Еўразійскага горна-геалагічнага форуму міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канцэпцыя новай саюзнай праграмы па геолагаразведцы і прыродакарыстанні ўжо распрацавана. Яна прайшла ўзгадненне ў адпаведных ведамствах Беларусі і Расіі, цяпер вырашаюцца пытанні фінансавання, а таксама пералік канкрэтных праектаў, што ў яе ўвойдуць. Гэта адно з пытанняў, якія мы абмяркоўваем у час форуму", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, на форуме таксама плануюцца перагаворы па гарманізацыі геалагічнага фонду, заключэнне пагадненняў паміж арганізацыямі Беларусі (у прыватнасці, НПЦ па геалогіі), Казахстана і Расіі.

Еўразійскі горна-геалагічны форум праходзіць 2-4 лютага пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, дзяржаўнага прадпрыемства "НПЦ па геалогіі", Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і міжнароднай кансалтынгавай кампаніі IMC Montan у Мінску.

Сярод ключавых тэм мерапрыемства - фарміраванне адзінага сыравіннага рынку ЕАЭС, горнапрамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы, рызыкі і магчымасці горнапрамысловых прадпрыемстваў у кантэксце развіцця інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі, фарміраванне трансгранічных горнапрамысловых кластараў, развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў горнай галіне. Еўразійскі горна-геалагічны форум павінен стаць пастаянным месцам сустрэчы для абмеркавання галіновых праблем у кантэксце развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва і наддзяржаўных інтэграцыйных утварэнняў у Еўразіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі