Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Mar 2020

Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі - Румас

Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі - Румас
Сяргей Румас

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з канца мінулага года вяла перагаворы аб тым, што нафта для перапрацоўкі на нашы заводы расійскімі кампаніямі павінна пастаўляцца без прэміі. Літаральна ў суботы мы дасягнулі дамоўленасці з расійскім урадам, што ўсе расійскія кампаніі змогуць пастаўляць нафту без прэміі", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, прэмія для расійскіх пастаўшчыкоў нафты складала $11,7. "З гэтай прэміі $7 зніжаюць кампаніі. Гэта значыць кампаніі будуць пастаўляць нафту з прэміяй $4,7. Яны будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі. Гэта значыць, урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя $4,7 на сябе", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што "Раснафта", як і іншыя расійскія кампаніІ, не пагаджалася пастаўляць нафту без прэміі, а настойвала на поўнай цане. "Беларусь будзе выбіраць нафтавыя кампаніі, якія прапануюць лепшыя ўмовы па пастаўцы нафты. Напрыклад, прадаставяць большую адтэрміноўку выплаты. Таму яшчэ далёка не факт, што "Раснафта" будзе сярод пастаўшчыкоў. Мы ў першую чаргу будзем аддаваць прыярытэт тым кампаніям, якія ў складаны для нас час (першы квартал) пастаўлялі нафту без прэміі. Гэта кампаніі Гуцарыева, невялікія кампаніі. Ім пры іншых роўных умовах будзе аддадзены безумоўны прыярытэт", - заявіў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі