Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2026

Расійскае агенцтва пацвердзіла высокі крэдытны рэйтынг Банка развіцця Беларусі

Расійскае агенцтва пацвердзіла высокі крэдытны рэйтынг Банка развіцця Беларусі
Банк развiцця. Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскае рэйтынгавае агенцтва "Эксперт РА" пацвердзіла рэйтынг крэдытаздольнасці Банка развіцця на ўзроўні "byAAA" па нацыянальнай шкале Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Такі рэйтынг прысвойваецца фінансавым інстытутам, якія, на думку агенцтва, маюць найвышэйшы ўзровень крэдытаздольнасці, фінансавай надзейнасці і ўстойлівасці. Трэба адзначыць, што прагноз па рэйтынгу - "стабільны", што азначае высокую верагоднасць яго захавання ў бліжэйшыя 12 месяцаў.

Акрамя таго, рэйтынг крэдытаздольнасці Банка развіцця па нацыянальнай рэйтынгавай шкале Расійскай Федэрацыі таксама пацверджаны на ўзроўні "ruA-" з прагнозам "стабільны".

"Рэйтынг абумоўлены высокай ацэнкай рыначных пазіцый банка на тэрыторыі Беларусі, адэкватнымі ацэнкамі капітальнай пазіцыі і якасці актываў, высокай рэнтабельнасцю і адэкватнай ліквіднасцю", - адзначылі ў "Эксперт РА".

Агенцтвам высока ацэнена сістэма карпаратыўнага кіравання і стратэгічнага забеспячэння банка, а таксама яго інфраструктурная значнасць для краіны.

"Эксперт РА" - буйнейшае расійскае рэйтынгавае агенцтва з больш як 25-гадовай гісторыяй. Агенцтва ўключана ў рэестр крэдытных рэйтынгавых агенцтваў Банка Расіі. Рэйтынгі агенцтва ўваходзяць у пералікі афіцыйных патрабаванняў да банкаў, страхоўшчыкаў, пенсійных фондаў, эмітэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі