Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Jun 2017

Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый прафінансуе чатыры праекты

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый прафінансуе чатыры праекты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"Па выніках праведзенага ў Маскве першага пасяджэння інвестыцыйнага камітэта Расійска-беларускага фонду венчурных інвестыцый адабраны чатыры праекты для далейшай прапрацоўкі ўмоў іх фінансавання. Інвестыцыі плануецца накіраваць у распрацоўкі ў сферу аховы здароўя, медыцыны з выкарыстаннем IT-тэхналогій", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ нагадалі, што Расійская венчурная кампанія (РВК), Інфрафонд РВК і Беларускі інавацыйны фонд у снежні 2016 года аб'явілі аб стварэнні сумеснага венчурнага фонду "Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый". Мэтавы памер фонду - 1,4 млрд расійскіх рублёў з магчымасцю далейшага павелічэння па рашэнні інвестараў. У інвестыцыйны камітэт фонду ад беларускага боку ўваходзіць дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзмітрый Калінін, ад расійскага - дырэктар ТАА "Інфрафонд РВК" Яўген Кузняцоў. У наглядальны савет фонду ўваходзяць старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Алег Фамічоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі